ДГАММАПАДА

Зборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку буддызму Будду Шак'ямуні (сьвецкае імя Сіддгартха Гаўтама, 563 – 483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг Тыпітакі — палійскага канону буддызму. Перадаваныя вусна з пакаленьня ў пакаленьне, Буддавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэньня і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасьць, шчасьце, гнеў, прагнасьць, загана, цнота ды іншыя.


ВЕРШАВАНАЯ МУДРАСЬЦЬ БУДДЫ

Першае беларускае выданьне адной з найбольш папулярных кніг палійскага канону.
На беларускую мову яе пераклаў паэт і буддыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага онлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies.
Гэтая кніга — спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасьць, якая праз стагодзьдзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, сьвядомасьць і шлях да ўнутранай раўнавагі.


Макс Шчур

Паэт, пісьменьнік, перакладнік, ляўрэат прэміі Гедройця (2016).
З 2017 года практыкуе буддызм у карэйскай дзэнавай школе Кванум.
На сваім YouTube-канале вядзе падкаст «З праджні ў шуньяту: герэтычныя гутаркі пра буддызм і літаратуру».
Старонка ў Facebook
Telegram

Мяккая вокладка, 202 старонкі.

2026 © RozUM media